Беларускія майстрыхі ўсходняга трасення
Беларускія майстрыхі ўсходняга трасення
Сёння шмат хто занепакоены празмернай жаночай схуднеласцю, якая прапагандуецца вобразамі мадэлей у глянцавых часопісах і на модных паказах. Спяшаюся іх супакоіць: жанчыны не схуднеюць ушчэнт да тых пор, пакуль чалавецтва будуць любавацца тварэннямі Рубенса … і танцам жывата! Назіраючы за дзіўнымі рухамі пышнацелых танцорак бэлідансу (так называюць яго ў Еўропе), разумееш што ў іх куды больш жаноцкасці, запалу і прывабнасці, чым у субцільных дэманстратараў адзення. А пра папулярнасць гэткіх танцаў у Беларусі “гаворыць” запоўненасць глядацкіх месцаў у сталічным Футбольным манежы. Менавіта тут напярэдадні Вялікадня беларускія дзяўчыны прадэманстравалі прыгажосць па-ўсходняму на Адкрытым кубку Беларусі па танцу жывата.
Кубак ладзіцца ў чацвёрты раз, сёлетні, на думку Алёны Корвель — старшыні Камітэта ўсходняга танца Беларускай лігі танца, мастацкага кіраўніка школы-студыі «Farangiz», — адрознівае удзел малодшых узроставых груп – ювеналау и юниорау.
— Узровень танцорак имклива паляпшаецца – поспехи прыкметныя не тольки год ад года, нават за тыя паугода, што прайшли з апошняга чэмпиянату, бачны зрухи. Селета мяне асаблива парадавали даросыля аматары – шмат у чым яны были нават больш тэхничныя, чым прафесияналы. Прыемна, што да нас на кубак стали ездзиць и расиянки – их задавальняе наша арганизацыя.
Танцу жывата
ўсе ўзросты пакорныя
… самай маленькай удзельніцы — 8 гадоў, а самым дарослым – за 30. Танцоркі выступалі ў розных групах у залежнасці ад узросту, ступені майстэрства і віду танца: ювеналы- і юніоры-аматары выконвалі класічны танец, а дарослыя акрамя яго яшчэфолк- і шоў-бэліданс. Сярод дарослых танцорак былі і аматары, і прафесіяналы (тыя, што хоць раз ужо заваёўвалі прызавыя месцы).
Суддзя-балельшчык
Ацэньвалі выступленні Алёна Корвель, Алена Грынчык, Алег Язвін, Лілія Міроненка і двое cуддзяу з Расии – Нэля Батырава, Вячаслау Тужылкин. Сярод суддзяў была і дырэктар чэмпіяната —. А самае цікавае, што адна з суддзяў на кароткі час ператварылася ў … балельшчыцу! Чаму так атрымалася? Справа ў тым, што, згодна з правіламі, суддзя не можа выконваць сваю ролю ў час выступлення кагосьці са сваякоў, таму пакуль выступала дачка Ліліі Міроненкі — Юлія, яна пакінула судзейскае крэсла і… перайшла ў стан балельшчыкаў. Суддзя настолькі шчыра і эмацыянальна “хварэла” за дачку, што той пазітыўнай энергіі, якая ад яе сыходзіла, можна было толькі пазайздросціць. Мабыць, такая цёплая падтрымка ўнесла сваю лепту ў Юліну перамогу ў намінацыі “фолк-бэліданс”.
Класіка
Намінацыя “Класіка, сола” лічыцца самай важнай і адказнай на Кубку. У адборачным туры дзяўчыны выходзяць на танцпол па 6-7 чалавек і імправізуюць пад класічную музыку для бэліданса па паўхвіліны кожная паасобку, а пасля яшчэ хвіліну ўсе разам — уяўляеце сабе, якое гэта хараство? Ажно вочы разбягаюцца! Танец жывата адрозніваецца асаблівай відовішчнасцю: гэтаму спрыяюць не толькі неверагодныя рухі (з найлюбімейшай у публікі тэхнікай трасення), але і святочна-вячэрні макіяж, даўжэзныя валасы, шчыра збрызнутыя лакам, і абавязкова вельмі яркія, кідкія касцюмы — з мноствам паетак, блёстак, бісеру і бахрамы.
Як бачыце, леташняе новаўвядзенне з музыкай (калі барабаны замянілі класічнай музыкай для танца жывата) захавалася і сёлета. Гэта ўскладняе задачу ўдзельніцам і ў пэўнай ступені палягчае — суддзям: яны могуць ацаніць не толькі тэхніку, але і манеру выканання, артыстычнасць. Тыя, каго адабралі ў пауфінал, паказалі публіцы падрыхтаваныя танцы па тры хвилины, у финале их пряцягласць павяличылася удвая.
Перамога менавіта ў намінацыі “Класіка, сола” сярод дарослых лічыцца самай пачэснай. Яна аўтаматычна надае аматарцы танцу жывата званне “прафесіянал”. Сёлета фартуна ўсміхнулася Анастасіі Крачуновай з Брэста. Крыху менш пашанцавала Аліе Баравік, заняўшай пачэснае другое месца, і Ганне Курыленцы — бронзавай прызёрцы.
Шоў з прыбамбасамі
Найбольш відовішчнай часткай танцавальных спаборніцтваў сталі выступленні ў намінацыі “шоў-бэліданс”. Чаго тут толькі не было: крылы, бубны, тросці, шаблі, сагаты (такія своеасаблівыя кастаньеты), і нават таз — адна з удзельніц амаль пераканала гледачоў тым, што мые бялізну! Шоў-бэліданс дае прастору для фантазіі не толькі ў рэквізіце, але і ў музыкальным суправаджэнні — ва ўдзельніц былі элементы поп- і рок-музыкі, цыганскага рамансу. Асабліва ўразілі публіку нумары са змяёй (зробленая з тканіны і абкручаная вакол статнага цела танцоркі, змяя нагадвала сапраўдную) і сабачкам — мягкай цацкай, прымацаванай да тросці.
У гэтай намінацыі золата атрымала Юлія Карсунская, срэбра —Хрысціна Мыцько, ну а бронза дасталася Таццяне Чарняўскай.
Усім недарэчнасцям насуперак
Падчас выступленняў было шмат тэхнічных недарэчнасцяў. Адну ўдзельніцу спачатку не пусцілі на танцпол, бо музычная кампазіцыя для яе танца была запісана ў mp3 фармаце, а не CD, як таго патрабавалі правілы — за гэта палагалася дыскваліфікацыя, аднак паводле рашэння галоўнага суддзі ў якасці выключэння дзяўчыне было дазволена выканаць свой танец. Другой танцорцы пераблыталі музыку, — уключылі не той трэк — дзяўчыне давялося ператанцоўваць, але ўжо не 3, а 2 хвіліны, і самага цікавага — трасення пад гукі барабанаў публіка так і не ўбачыла. Аднак нягледзячы на ўсе перакшоды, на сцэне дзяўчыны трымаліся бездакорна, і ў гэтым усе яны прафесіяналы. Толькі потым у грымёрцы царыў перапуд і чуліся ўскрыкі: “Я спатыкнулася” або “заблыталася ў тканіне” ці “забыла рухі”.
Да чаго даплясаліся?
Сёлета ўпершыню маленькія танцоркі змогуць паўдзельнічаць у Чэмпіянаце свету па танцы жывата — адкрыты кубак з’яўляецца адборачным на Чэмпіянат свету.
Каго ж прызнала лепшымі судзейская калегія?
Класіка, сола ў выкананні ювеналаў: абсалютная чэмпіёнка — Аляксандра Дораш (прадстаўніца клуба “Найла”), ёй уступіла дзяўчынка з таго ж клубу — Насця Шулянчык, а бронзу атрымала Ангеліна Дземідзюк з “Азалаісу”.
Сярод юніораў (намінацыя тая ж — класіка) прызавыя месцы размеркаваліся такім чынам: Таццяна Якімчэнка і Марыя Ляўкоўская з клуба “Азалаіс” занялі першае і трэцяе месцы адпаведна, а у срэбнай сярэдзіне памясцилася Ганна Карэцкая (з клуба “Наджах”).
Цяпер пра дарослых: фолк-бэліданс у выкананні Юліі Міроненки (якая , дарэчы, узяла гран-пры на селетним фестывали “Усходния ласунки”) ўразіў суддзяў настолькі, што першае месца заняла яна. А другое і трэцяе месцы атрымалі Яўгенія Лагвіна і Анастасія Місевіч адпаведна.
Найлепшай сярод прафесіяналак сёлета прызнана Юлія Карсунская (дзящчына выступае пад псеуданимам Тасара), срэбра — у Вірынеі Паўлюкевіч, бронза — у Яўгеніі Лагвиной
***
Танец жывата — гэта танец-загадка, танец-спакуса, танец-чараўніцтва… Цудоуна, што беларускія жанчыны ім авалодваюць, а сёлетні Кубак сведчыць аб тым, наколькі паспяхова ў іх гэта атрымліваецца!
Ала МАЧАЛАВА, Газета «Звязда».



